Пуцін паказаў сваю кватэру ў Крамлі ФОТЫ
На століку ў гасцінай — партрэт расійскага імператара Аляксандра III.
Кадры тут і далей з прапагандысцкага фільма «Расія. Крэмль. Пуцін. 25 гадоў»
Расійскі прапагандыст Павел Зарубін зняў сюжэт пра Уладзіміра Пуціна, дзе паказаў яго кватэру ў Крамлі. Яна знаходзіцца побач з кабінетам Пуціна.
У той кватэры ёсць хатняя царква, дзве спальні, бібліятэка.
У гасцінай стаіць светлая мэбля і белы раяль, за якім часам грае Пуцін, а на століку — партрэт расійскага імператара Аляксандра III.
У гэтай кватэры праходзіла нефармальная частка перамоваў з старшынём КНР Сі Цзіньпінам.
«У нас быў працоўны абед, а потым я па-сяброўску запрасіў старшыню перайсці ў іншае памяшканне. У мяне тут [у Крамлі] ёсць кватэра, у якой я апошнім часам шмат праводжу часу, працую тут і часта начую, таму мы перайшлі туды і, седзячы каля каміна, п’ючы гарбату, не спяшаючыся размаўлялі пра ўсё», — расказваў Пуцін у 2023 годзе.
Чытайце таксама:
Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся чатыры гадзіны
Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў
«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі