БЕЛ Ł РУС

Скандальны мінскі рэстаран змяніў назву, але ўласнікі брэнда ўсё роўна незадаволеныя

2.05.2025 / 9:20

Nashaniva.com

У снежні мінулага года ў Мінску адкрыўся рэстаран «Grill London». Яго назва цалкам супадала з вядомай сеткай у Літве, аднак яе ўласнікі заявілі, што не маюць дачынення да мінскай установы і абвінавацілі беларусаў у крадзяжы таварнага знака.

Як піша 15min.lt са спасылкай на «Verslo žinios», у сакавіку рэстаран у Мінску змяніў назву на «Gril & Bar London». Таксама памяняўся і лагатып, замест фірмовага двухпавярховага аўтобуса цяпер будынак з бутэлькай.

Аднак адзін з уласнікаў «Grill London» Андрус Лаўрынавічус заявіў, што гэтага недастаткова, бо беларускі рэстаран нібыта публікуе ў сваіх сацсетках фота, зробленыя ў Літве. 

«Яны працягваюць размяшчаць у сацыяльных сетках фатаграфіі нашых страў. Я не ведаю, адкуль яны іх бяруць — можа, нават прыходзяць сюды нешта фатаграфаваць, можа, нехта ім фатаграфуе, але мы бачым здымкі з нашых рэстаранаў. У іх нават няма такіх страў», — заявіў Лаўрынавічус.

Літоўцы збіраюцца звяртацца ў беларускія інстанцыі, а калі гэта не дапаможа, то будуць судзіцца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула