БЕЛ Ł РУС

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка

2.05.2025 / 12:56

Nashaniva.com

Таксама кіраўнік Расіі спрабуе стымуляваць эканоміку, якая праз вайну і санкцыі знаходзіцца ў цяжкім становішчы.

Уладзімір Пуцін. Фота: Artem Priakhin / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Новыя даныя разведкі, якія вывучылі амерыканскія і заходнія чыноўнікі, сведчаць пра тое, што Уладзімір Пуцін, імаверна, пераключыў сваю ўвагу ў вайне на «больш кароткатэрміновыя мэты» умацавання ўплыву на тэрыторыях, захопленых Расіяй, піша CNN са спасылкай на некалькі крыніц.

Яшчэ адной кароткатэрміновай мэтай крыніцы CNN называюць стымуляванне расійскай эканомікі, якая знаходзіцца ў складаным становішчы. Як адзначае CNN, да гэтага, паводле ацэнак разведкі, Пуцін лічыў, што бягучая сітуацыя ў вайне складаецца на яго карысць, і што ў яго ёсць патрэбны імпульс і рэсурсы.

Паводле слоў дзвюх крыніц CNN, актуальныя даныя, якія сведчаць пра магчымую змену мыслення Пуціна, адбіліся на перакананнях Дональда Трампа і яго каманды ў тым, што расійскі прэзідэнт можа быць гатовы разгледзець мірнае пагадненне.

Аднак высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі па-ранейшаму скептычна ставяцца да Пуціна і яго заяў, што ён хоча мірнага пагаднення, піша CNN.

Таксама існуе «шырока распаўсюджанае меркаванне», што нават калі Расія пагодзіцца на перамір’е, яна можа паспрабаваць аднавіць вайну і захапіць яшчэ больш украінскіх тэрыторый у доўгатэрміновай перспектыве. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула