Лукашэнка абмеркаваў з Бабушкіным «Бабуліну крынку»
Сёння ў Палацы незалежнасці прымалі кіраўніка Астраханскай вобласці Расіі Ігара Бабушкіна. Сярод іншага, Лукашэнка прапанаваў чыноўніку разгледзець пытанне працы ў расійскім рэгіёне буйнога беларускага малочнага прадпрыемства.
Па традыцыі Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў усё, што толькі можна. Акрамя сельгастэхнікі і ліфтаў, ён закрануў пытанне працы ў Астраханскай вобласці прадпрыемства «Бабуліна крынка».
Ён хоча, каб у расійскім рэгіёне быў створаны малакаперапрацоўчы завод для «Бабулінай крынкі». Аднак яго, па словах Лукашэнкі, мае пабудаваць не беларускі бок, а расійскі інвестар.
«Калі ў вас па-ранейшаму будзе інтарэс да гэтага, скажыце, які інвестар з вашага боку будзе. Мы гатовыя працаваць, і «Бабуліна крынка» пацвярджае гэта імкненне», — сказаў Лукашэнка.