У Валгаградзе катафалк уляцеў у падземны пераход
«Ад удару аўтамабіль, які павінен ехаць павольна і маркотна, разарвала на кавалкі, а вадзіцеля выкінула на некалькі метраў угору», — пішуць мясцовыя СМІ.
ДТЗ адбылося каля шостай раніцы на праспекце Жукава. Кіроўца рытуальнай машыны парушыў хуткасны рэжым і ўрэзаўся ў агароджу падземнага пераходу. Пасля гэтага фургон некалькі разоў перакуліўся і зваліўся на лесвіцу. Кіроўца загінуў на месцы.
На апублікаваных кадрах бачна, што ў момант, калі УАЗ перакульваўся, з яго пад дзеяннем цэнтрабежнай сілы выкінула чалавека. Ён узляцеў над тралейбуснымі правадамі і зваліўся на асфальт.