БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, куды ўладкаваўся кіраўнік Калінкавіч, які ў 2022 годзе сустракаў расійскіх вайскоўцаў з хлебам-соллю

3.05.2025 / 7:28

Nashaniva.com

Істотнае паніжэнне, але ўсё адно застаецца пры хлебнай пасадзе.

Старшыня Калінкавіцкага райвыканкама Сяргей Гвоздзь сустрэў эшалон з расійскім узбраеннем хлебам з соллю зімой 2022 года

Былы старшыня Калінкавіцкага райвыканкама Сяргей Гвоздзь стаў ідэолагам не самага паспяховага прадпрыемства.

Як высветліў «Флагшток» з дапамогай «Кіберпартызанаў», ён уладкаваўся намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях ААТ «Мазыртэхсэрвіс». На гэтай пасадзе, якая ён працуе з лістапада 2024 года.

З райвыканкама Гваздзя звольнілі ў верасні 2024 года.

Сяргей Гвоздзь у лістападзе 2024 года трапіў на фота, апублікаванае на старонцы «Мазыртэхсэрвіса» ў інстаграме

Чыноўнік трапіў у няміласць у маі 2024 года, калі сярод работнікаў дзяржслужбаў прайшла інфармацыя, што ён затрыманы сілавікамі. У прыёмнай выканкама тады адказвалі, што Гвоздзь на бальнічным, а затым раптам зноў з'явіўся на працы.

Гвоздзь узначальваў райвыканкам з 2018 года. У 2020-м ён адзначыўся тым, што загадаў прымусіць беспрацоўных прыбіраць фермы і могілкі, у 2022-м асабіста сустракаў хлебам-соллю расійскія войскі.

Сяргей Гвоздзь. Фота: «Жыццё Палесся»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула