БЕЛ Ł РУС

Трамп апублікаваў згенераванае ФОТА сябе ў ролі Папы

3.05.2025 / 8:8

Nashaniva.com

Ужо не першы яго жарт на гэту тэму.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў выяву, на якой ён з'явіўся ў вобразе Папы.

Здымак з'явіўся ў яго сацыяльнай сетцы Truth Social.

На малюнку, створаным з дапамогай штучнага інтэлекту, Трамп сядзіць на пазалочаным крэсле ў адзенні Папы. Подпісу пад фота няма.

У канцы красавіка Трамп заявіў, што ў яго няма пераваг па кандыдатах на пасаду пантыфіка. І жартам дадаў, што сам гатовы стаць новым Папам. 

Чытайце таксама:

Чаму беларусаў не прызначаюць кардыналамі?

«У яго што, не было чорнага касцюма?» Трампа крытыкуюць за праяўленне непавагі на пахаванні Папы Францішка

Каментары да артыкула