БЕЛ Ł РУС

Беларус прывёз у Бразілію сала, каўбасу і жукоў у сотах мёду

3.05.2025 / 10:12

Nashaniva.com

Санітарны кантроль не ацаніў яго ініцыятыву.

Супрацоўнікі санітарнага кантролю аэрапорта Гуарульюс (Бразілія) прадухілілі пападанне на тэрыторыю краіны патэнцыйна небяспечнага насякомага — жука Cryptophagus scanicus, знойдзенага ў сотах з мёдам, прывезеных пасажырам з Беларусі. Гэты від раней не рэгістраваўся ў Бразіліі і можа прадстаўляць пагрозу для мясцовага пчалярства. Паведамленне прэс-службы Міністэрства сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі Бразіліі (MAPA) заўважыў Reform.news.

Экзэмпляры жука і лічынкі былі выяўленыя пры аглядзе багажу 17 красавіка. Мяркуючы па фота, беларус прывёз не толькі заражаны мёд, але і кавалак сала, некалькі палачак барысаўскай сыравэнджанай каўбасы, а таксама насенне.

Па дадзеных MAPA, жук здольны заражаць вуллі грыбковымі інфекцыямі, што можа аслабіць пчаліныя сем'і і нанесці шкоду мядовай галіне. Матэрыялы накіравалі на аналіз у Федэральную лабараторыю сельскагаспадарчай абароны ў штаце Гояс, дзе спецыялісты з дапамогай ДНК-даследавання пацвердзілі від.

Жук Cryptophagus scanicus адносіцца да сямейства грыбных жукоў. Ён харчуецца спорамі і гіфамі грыбоў і можа жыць у вуллях, гнёздах насякомых, гнілой драўніне і нават у воўне жывёлаў. Шкоду ён прыносіць не наўпрост, а як пераносчык грыбковых патагенаў, такіх як Ascosphaera apis і Nosema apis — узбуджальнікаў небяспечных хвароб пчол.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула