Серб Вучыч і славак Фіца раптоўна прыхварэлі. Іх удзел у парадзе ў Маскве пад пытаннем
Абодва палітыкі адмяняюць мерапрыемствы на бліжэйшыя дні.
Аляксандр Вучыч (злева) з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Архіўнае фота: Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч скараціў візіт у ЗША праз праблемы са здароўем. Спаслаўшыся на рэкамендацыі медыкаў, ён датэрмінова вяртаецца ў Белград.
Вучыч паспеў сустрэцца з кангрэсменамі, а таксама з сербскімі прадпрымальнікамі. А вось перамовы з чыноўнікамі з Рэспубліканскай партыі адклаліся.
Удзел Вучыча ў парадзе на 9 мая ў Маскве, ад якога яго адгаворвалі еўрапейскія чыноўнікі, цяпер пад пытаннем. З іншым патэнцыйным удзельнікам, прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіца, таксама ўсё складана.
У яго абвастрыліся праблемы за здароўем. Фіца не паехаў на мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 1 мая, не выйшаў на запланаваную начную змену на хлебазаводзе ў горадзе Нітра. Лекцыя для студэнтаў Оксфардскага ўніверсітэта ў Брытанніі таксама не адбудзецца.
Былы прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан патлумачыў, што прычынай раптоўнай змены планаў сталі наступствы леташняга ранення.
Чытайце таксама:
Вучыч не збіраецца адмяняць візіт у Маскву на 9 мая: Я сказаў Пуціну, што прыеду
Лукашэнка, Пашынян, Фіца і Додзік. Хто яшчэ прыедзе на Парад Перамогі ў Маскву?