БЕЛ Ł РУС

Генконсульства Беларусі з'явіцца ў Алматы

3.05.2025 / 12:50

Nashaniva.com

Яно павінна запрацаваць да канца года.

Алматы. Фота polakogruzin.pl

Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 2 мая 2025 года №247 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З дакумента вынікае, што генеральнае консульства Беларусі ў горадзе Алматы ў Казахстане неабходна адкрыць да канца гэтага года.

Пасольства Беларусі ў Казахстане знаходзіцца ў сталіцы, у Астане. Цяперашні пасол — былы міністр гандлю Аляксей Багданаў.

У азіяцкіх краінах у Беларусі пакуль ёсць толькі тры генеральныя консульствы — у кітайскіх Шанхаі і Гуанчжоу, а таксама ў Стамбуле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула