БЕЛ Ł РУС

Услед за прэм'ер-міністрам Індыі міністр абароны краіны таксама не паедзе на парад у Маскву

3.05.2025 / 17:20

Nashaniva.com

Індыю на парадзе ў Маскве павінен быў прадставіць Нарэндра Модзі, аднак ён адмяніў візіт. Замест яго ў Расіі чакалі міністра абароны Індыі, але і ён адмовіўся ад візіту ў Маскву.

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі (справа) з міністрам абароны Раджнат Сінгхам, 4 чэрвеня 2024 г. Фота: AP Photo / Manish Swarup

Міністр абароны Індыі Раджнат Сінгх не прыме ўдзел у парадзе 9 траўня ў Маскве. Гэтае рашэнне было прынята на фоне росту напружанасці з Пакістанам пасля тэракту ў Пахалгаме.

Раней Расія запрасіла прэм'ер-міністра Індыі Нарэндру Модзі на святкаванне 80-годдзя перамогі. Аднак, паводле апошніх паведамленняў, Модзі не плануе наведваць Маскву. У выніку было вырашана, што Раджнат Сінгх будзе прадстаўляць Індыю, але цяпер і яго нехта заменіць.

Прадстаўнікі расійскага ўрада адзначалі раней, што на парад запрошаны лідары некалькіх «дружалюбных краін». Цяпер пад пытаннем аказаўся і ўдзел у парадзе ў Маскве прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучычы і прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца, якія раптоўна прыхварэлі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула