БЕЛ Ł РУС

У Магілёве беларускую бульбу прадаюць даражэй за іранскія кавуны

3.05.2025 / 22:4

Nashaniva.com

Відэа з магілёўскай крамы з'явілася ў тыктоку. Там са словам «Ачмурэць!» паказалі цэны на айчынную бульбу і далёкія іранскія кавуны. 

Свойская бульба ў краме па 5,53 рубля, а заморскія кавуны — па 5,29 рубля. 

Шмат хто ў каментарах кінуўся абараняць такі парадак цэн. 

@ta.samaya.m #цены #картошка #могилев #беларусь #весна #2025 #tik_tok #хочувреки #рек #tiktoker #❤️ # # # ♬ оригинальный звук - Татьяна

«Ну нарэшце справядлівая цана за бульбу, паў жыцця працую на яе, і ўсё бясплатна, а тут на бабкі можна падняцца».

«9 р. за кубак кавы не шкада аддаць, а 5 р. за бульбу — шкада. Я разумею, што дорага, але і людзі ў калгасах есці хочуць і іх дзеці», — пішуць адны.

Другія даводзяць, што гэта трызненне. 

«На рынку цэнтральным, Магілёў, падмёрзлую, ужо ўнутры сапсаваную, бессаромна прадаюць па такой жа цане. А з нагоды «вырасці сам», давайце ўжо і хлеб самі будзем выпякаць. Не пішыце трызненне». 

«Як прэзідэнт улез у бульбу, адразу падаражэла ў тры разы, і пра якія прадукты ні загаварыў, усё адразу даражэй становіцца, як спецыяльна», — пішуць трэція. 

«Усё глупства. КУДЫ ЗНІКЛА ЦЫБУЛЯ?» — рэзюмуе яшчэ адзін каментатар. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула