17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі
Каля 7-й ранку 4 мая ў Смалявіцкім раёне адбылося трагічнае здарэнне — двое непаўналетніх хлопцаў загінулі ў ДТЗ.
17-гадовы юнак, які кіраваў матацыклам «Мінск» без вадзіцельскіх правоў, не справіўся з кіраваннем.
Паводле папярэдніх дадзеных, ён з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Абодва ехалі без моташлемаў.