БЕЛ Ł РУС

Кіроўца каршэрынга Bolt пратараніў агароджу на літоўскай мяжы і быў затрыманы ў Беларусі

4.05.2025 / 13:19

Nashaniva.com

На мяжы Літвы і Беларусі ў ноч на нядзелю адбыўся незвычайны інцыдэнт: аўтамабіль Bolt на вялікай хуткасці прабіў агароджу і апынуўся на тэрыторыі Беларусі. Як мяркуецца, кіроўца быў нецвярозы. Яго затрымалі беларускія памежнікі.

Фота: VSAT

Паводле паведамлення Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (VSAT), аўтамабіль Toyota Yaris Cross, пазначаны лагатыпамі службы Bolt, урэзаўся ў агароджу на літоўскім баку мяжы. Па папярэдніх даных, кіроўца зламаў частку агароджы і праехаў да самай лініі дзяржаўнай мяжы.

Як паведамляецца, на гэтым участку да мяжы вядзе старая дарога, якая заканчваецца знакам «тупік», а далей — дарожным знакам, што рух забараняецца.

Але кіроўца, які ўначы на вялікай хуткасці рухаўся па гэтым участку, праігнараваў дарожныя знакі. У цемры ён наехаў на агароджу з калючым дротам, устаноўленую з літоўскага боку для абароны ад незаконнай міграцыі. Пашкодзіўшы агароджу, машына вылецела на беларускі бок.

Машына была сур’ёзна пашкоджаная, спрацавалі падушкі бяспекі. 

Беларускія памежнікі хутка затрымалі парушальніка, які, паводле паведамленняў, хістаўся і быў, імаверна, нецвярозы.

Літоўскія памежнікі атрымалі пацвярджэнне, што затрыманы — грамадзянін Літвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула