БЕЛ Ł РУС

Выбух у доме ў Маскве — ёсць загінулыя

4.05.2025 / 21:48

Nashaniva.com

Частка жыхароў дома заблакавана і не можа выбрацца.

У Маскве здарыўся выбух у доме на вуліцы Генерала Цюленева, 39. Пасля выбуху на апошнім 9-м паверсе пачаўся моцны пажар.

Частка жыхароў аказалася заблакаваная ў доме — перакрыцці паваліліся, людзі не могуць выбрацца.

Пад'езд можа абрынуцца разам з заблакаванымі людзьмі — паміж 8-м і 9-м паверхамі адслаілася сцяна. Папярэдняя прычына здарэння — выбух газу, піша Mash.

На месцы працуюць 60 ратавальнікаў і 20 адзінак тэхнікі. Людзей эвакуююць з суседніх пад'ездаў. Два чалавекі загінулі. Яшчэ шасцёра пацярпелых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула