БЕЛ Ł РУС

Турчын адправіўся ў Азербайджан

5.05.2025 / 7:58

Nashaniva.com

Беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам вылецела ў Азербайджан, паведамляе прэс-служба ўрада.

Аляксандр Турчын. Фота: БелТА

Аляксандр Турчын правядзе перамовы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і прэм’ер-міністрам Алі Асадавым. Чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Дэлегацыя наведае «шэраг аб’ектаў на тэрыторыях, якія Азербайджан аднаўляе пасля баявых дзеянняў», размова, напэўна, ідзе пра Нагорны Карабах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула