БЕЛ Ł РУС

Латвійца затрымалі на мяжы з гашышным маслам

5.05.2025 / 10:7

Nashaniva.com

Пры праходжанні памежнага кантролю на пераходзе «Беняконі» ў аднаго з пасажыраў аўтобуса, грамадзяніна Латвійскай Рэспублікі, супрацоўнікі выявілі прыладу для выпарэння курыльных вадкасцяў, якая выклікала падазрэнні ў законнасці яе перамяшчэння, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Электронную цыгарэту канфіскавалі і накіравалі ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці для правядзення судовай экспертызы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў.

Судовыя эксперты ўстанавілі, што масляністая вадкасць, якая знаходзілася ўнутры картрыджа прылады для курэння, з'яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — маслам канабісу (гашышным маслам).

Згодна з беларускімі правіламі, гашышнае масла з'яўляецца небяспечным наркатычным сродкам, што не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах.

Мужчына патлумачыў, што набыў цыгарэту для асабістага карыстання ў адным з магазінаў Рыгі, дзе такія прылады рэалізуюцца без абмежаванняў.

Воранаўскім РАУС праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула