БЕЛ Ł РУС

Памерла Кацярына Ягорава (Несцяровіч)

5.05.2025 / 11:27

Nashaniva.com

Ёй было 79 гадоў.

Фота: audiobooks.by

У нядзелю, 4 мая, памерла шматгадовая вядоўца савецкага і беларускага радыё і тэлебачання Кацярына Ягорава (Несцяровіч), піша «Люстэрка».

Кацярына Несцяровіч (пасля замужжа — Ягорава) нарадзілася 21 сакавіка 1946 года ў вёсцы Буі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Выхоўвалася маці і бабуляй. Пасля заканчэння школы працавала прадаўцом, бухгалтарам, сакратаром райвыканкама, лабаранткай у хімічнай лабараторыі, паралельна ўдзельнічала ў канцэртах самадзейнасці.

Па запрашэнні знакамітага беларускага хормайстра Генадзя Цітовіча, хор якога аднойчы выступаў у Лёзна, пераехала ў Мінск і стала спачатку вядучай канцэртаў хору, а пасля — яго салісткай.

У 1975 годзе на Беларускім тэлебачанні адбыўся конкурс дыктараў, дзе з 150 прэтэндэнтаў выбралі двух, сярод іх была і Кацярына. У красавіку 1976 года яна ўпершыню выйшла ў эфір і агучвала навіны больш за 20 гадоў.

Таксама яна вяла на тэлебачанні праграму «Запрашаем на вячоркі», прысвечаную фальклору.

Паралельна з 1989 года Ягорава працавала дыктарам на Беларускім радыё. Яна таксама была вядучай радыёканала «Культура» і канцэртнай залы Белдзяржфілармоніі.

Пасля сыходу з радыё (гэта здарылася ў другой палове нулявых, як мяркуюць сябры вядучай, да 2010 года) Ягорава працавала над агучкай аўдыякніг. Напрыклад, у яе выкананні можна пачуць «Людзі на балоце» Івана Мележа. Таксама яна агучвала творы Янкі Брыля і Алеся Адамовіча.

Дыктар Беларускага тэлебачання Кацярына Ягорава (Несцяровіч) дэманструе рэкламную аб’яву па працаўладкаванні. 1982 год. Фота: Юрый Іваноў, facebook.com/MinskPhotoHistoryNews

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула