БЕЛ Ł РУС

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў

5.05.2025 / 12:50

Nashaniva.com

Некалькі даносаў перавозчык напісаў і на кліентаў.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

41-гадовы індывідуальны прадпрымальнік пісаў ілжывыя даносы на канкурэнтаў. За гэта на яго завялі крымінальную справу, паведамілі ў Генпракуратуры.

Мужчына займаўся міжнароднымі аўтобуснымі пасажырскімі перавозкамі ў Еўрасаюз. Каб абысці канкурэнтаў і займець больш кліентаў, ён вырашыў пісаць даносы на іншыя фірмы.

Так, з сакавіка 2023 года па люты 2024-га ён слаў у адпаведныя органы і іншыя дзяржаўныя ўстановы Беларусі ананімкі. Там іпэшнік абвінавачваў перавозчыкаў-канкурэнтаў у розных злачынствах, у тым ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх.

Напрыклад, паведамляў пра нібыта перавозку праз мяжу наркотыкаў, агнястрэльнай зброі, пра карупцыю і «экстрэмізм».

Больш за тое, некалькі ілжывых ананімак ён напісаў і на сваіх кліентаў, каб адпомсціць за былыя канфлікты.

Усяго мінчуку інкрымінуюць 18 эпізодаў злачыннай дзейнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула