БЕЛ Ł РУС

Гэтай ноччу беларусы змогуць назіраць відовішчны метэорны паток

5.05.2025 / 15:53

Nashaniva.com

У ноч на 6 мая жыхары Беларусі змогуць назіраць адзін з самых відовішчных метэорных патокаў вясны — Эта-Акварыды (або Майскія Акварыды), піша «Смартпрэс».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле звестак выдання Science Alert, найлепшыя ўмовы для назірання складуцца ў Паўднёвым паўшар'і, але і ў Беларусі метэоры будуць бачныя, асабліва пад раніцу: чакаецца да 30 успышак за гадзіну.

Актыўнасць патоку працягнецца да 28 мая, але самая відовішчная ноч — з 5 на 6 мая.

Спецыяльнае абсталяванне для назірання гэтай з'явы не трэба — галоўнае выбраць месца далей ад гарадскога святла. Увогуле найлепшы час для назіранняў — перадсвітальныя гадзіны, а аптымальны час залежыць ад рэгіёна. Умовы можна праверыць, напрыклад, на гэтым сайце.

Глядзець трэба ў бок паўднёва-ўсходняга гарызонту. Перашкаджаць не будзе нават Месяц — ён зойдзе да пачатку піку актыўнасці.

Эта-Акварыды — гэта след пылу, пакінуты знакамітай каметай Галея, якую Зямля перасякае двойчы ў год. Апошні раз яна набліжалася да нашай планеты ў 1986 годзе, а наступны яе візіт чакаецца толькі ў 2061-м.

Хуткасць метэораў дасягае 67 км/с, а іх яркія сляды часта застаюцца ў небе на некалькі секундаў.

Чытайце таксама:

«Знайшоў некалькі гранітных камянёў і нару дзіка». Як ужо два тыдні сотні людзей шукаюць метэарыт пад Мінскам

Памёр аўтар першага твора мастацтва, размешчанага на Месяцы

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink

Каментары да артыкула