БЕЛ Ł РУС

Расіяне нанеслі масіраваны ўдар па Харкаве

6.05.2025 / 9:20

Nashaniva.com

Мінулай ноччу ў выніку расійскага ўдару па Харкаве пацярпелі як мінімум чатыры чалавекі, паведаміў мэр горада Ігар Церахаў.

Фота: ДСНС

Паводле яго слоў, налёт беспілотнікаў працягваўся дзве гадзіны.

Былі зафіксаваныя 20 выбухаў і ўзгаранняў. Асабліва моцны пажар узнік на адным з галоўных рынкаў Харкава. Акрамя таго, пашкоджаныя прыватныя дамы і гандлёвы цэнтр.

У Шаўчэнкаўскім раёне гарэў дах і пакой прыватнага жылога дома на плошчы 400 м².

У Кіеўскім — крамы на тэрыторыі рынку на плошчы 500 м².

Пашкоджана каля 90 і поўнасцю згарэла 20 гандлёвых аб’ектаў. Па іншым адрасе загарэлася будыніна рэстарана на плошчы 700 м².

У Халаднагорскім раёне пашкоджаны фасад шматкватэрнага дома. Гарэлі кіёск, будынак і тры аўтамабілі — агульная плошча пажару склала 120 м². У Індустрыяльным раёне гарэў аўтамабіль на плошчы 20 м².

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула