БЕЛ Ł РУС

Экс-ідэолага прызначылі кіраўніком Белгідрамета

6.05.2025 / 11:24

Nashaniva.com

У адпаведнасці з загадам Мінпрыроды новым кіраўніком Белгідрамета стаў Сяргей Хільман, пішуць Мінск-навіны.

Новага начальніка калектыву Белгідрамета прадставіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк. У сваёй прамове ён адзначыў каласальны досвед працы, багатую працоўную біяграфію і выбітныя асабістыя якасці Хільмана. 

Перад новым кіраўніком пастаўленыя наступныя задачы: завяршэнне рэканструкцыі будынка геафізічнай абсерваторыі, мадэрнізацыя абсталявання, павышэнне якасці спраўджвання прагнозаў надвор’я і папулярызацыя дзяржаўнай установы.

Сяргей Хільман у 2009 годзе быў галоўным дарадцам упраўлення рэгіянальнай палітыкі Адміністрацыі Лукашэнкі. З 2009 па 2013 год — начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама, у 2013—2014 гадах — начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

З 2014 па 2016 год ён быў намеснікам міністра інфармацыі, затым да 2020 года — дырэктарам «Мінскрэкламы», з 2020 па 2025 год — кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна сталіцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула