БЕЛ Ł РУС

Беларуская ўрадавая дэлегацыя наведае КНДР

6.05.2025 / 11:45

Nashaniva.com

Візіт будзе зроблены па запрашэнні ўрада Паўночнай Карэі. Беларускія медыі візіт не анасуюць.

Танцы кіраўніцтва Саюза жанчын КНДР у Пхеньяне. Фота: KCNA

«Па запрашэнні ўрада Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ўрадавая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Юрыем Шулейкам наведае Пхеньян з візітам 6-9 мая для ўдзелу ў 3-м пасяджэнні Міжурадавай сумеснай камісіі КНДР і РБ па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве», — паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае агенцтва.

У ліпені 2024 года ў Паўночнай Карэі пабываў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула