БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер канадскай правінцыі Альберта выказала ідэю пра магчымасць рэферэндуму аб аддзяленні ад Канады

6.05.2025 / 14:21

Nashaniva.com

Прэм’ер Альберты Даніэль Сміт заявіла, што ўзначаліць праект, якая будзе распрацоўваць ідэі, як правінцыя можа абараніць сябе ад, на яе думку, эканамічных інтэвенцый з боку федэральнага ўрада, піша CBS News Canada.

Альберта — багатая ў тым ліку на нафту правінцыя на захадзе Канады. Google.maps

Жыхары Альберты змогуць прагаласаваць за найбольш папулярныя прапановы, абмеркаваныя на вочных і віртуальных пасяджэннях панэлі «Alberta Next», падчас рэферэндуму ў 2026 годзе, паведаміла Сміт у відэазвароце ў панядзелак.

«Свет глядзіць на нас, быццам мы страцілі розум», — сказала Сміт. 

Прэм’ер зрабіла гэтыя заўвагі падчас відэастрыму, дзе журналісты не прысутнічалі і не маглі задаць пытанні. У аўторак апоўдні па заходнеканадскім часе Сміт правядзе прэс-канферэнцыю, каб адказаць на пытанні адносна зробленых заяў.

Сміт таксама адзначыла, што ўрад не мае планаў выносіць на бюлетэнь рэферэндуму 2026 года пытанне аб выхадзе Альберты з Канады.

Аднак, паводле яе слоў, калі грамадзяне змогуць сабраць дастатковую колькасць подпісаў для таго, каб урад быў абавязаны паставіць такое пытанне на рэферэндум, яно таксама будзе ўключана ў бюлетэнь у 2026 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула