БЕЛ Ł РУС

Мінулай ноччу ў Беларусі перапісана восем рэкордаў холаду

6.05.2025 / 16:14

Nashaniva.com

Восем тэмпературных антырэкордаў зафіксавана мінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях, сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Халадней за ўсё было ў Бабруйску — 4,5 градуса марозу. Тут перакрыты гістарычны мінімум ночы і ўсяго месяца (-4 градусы 6 мая 1999 года).

У Мінску ранейшы антырэкорд ночы пратрымаўся два гады (-3,8 супраць -3,5 у 2023 годзе).

З 7 па 9 мая Белгідрамет зноў прагназуе замаразкі да -5. Днём будзе не вышэй за 13-15 градусаў цяпла. Ноччу 9 мая магчымы мокры снег.

Чытайце таксама:

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі да мінус пяці градусаў

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Будуць каштаваць як крыло самалёта». Беларусы паказалі, як ратуюць ягады і гародніну ад замаразкаў

Каментары да артыкула