БЕЛ Ł РУС

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася

6.05.2025 / 20:13

Nashaniva.com

«Калі я буду за рулём і нехта ўключыць гэты трэк, мы разаб'ёмся», — падпісала свой ролік у тыктоку Аляксандра Шляжко. Праз некалькі гадзін яна, не маючы правоў, села за руль УАЗа і трапіла ў смяротную аварыю.

Аляксандра Шляжко. Фота з яе сацсетак

Днём 4 мая 20-гадовая Аляксандра Шляжко з Брэста выклала ў тыкток чорна-белае відэа. У ім дзяўчына круціцца пад песню «НЛА». «Мая перадсмяротная споведзь», — спявае там расійскі рэпер Pharaoh.

@shlazhko

♬ оригинальный звук - wx.pharaoh ✞

Праз некалькі гадзін Аляксандра загінула ў дарожнай аварыі.

Як стала вядома з міліцэйскага паведамлення, дзяўчына кіравала УАЗам. Яна ехала па вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі, а недалёка ад картынгавага стадыёна не дала рады кіраванню і ўрэзалася ў прыпаркаваны Audi. Ад удару яе аўтамабіль адкінула, ён сутыкнуўся з дрэвам.

Фота ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама

Дзяўчына загінула на месцы аварыі, яе 20-гадовы спадарожнік трапіў у бальніцу. Па інфармацыі міліцыі, яна не мела пасведчання кіроўцы.

Аляксандра Шляжко вучылася на другім курсе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта на факультэце фізічнага выхавання і спорту, удзельнічала ў спаборніцтвах па жаночым валейболе.

Чытайце таксама:

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ

Мінская блогерка трагічна загінула ў расійскім Севераморску. Ёй было ўсяго 33 гады

Каментары да артыкула