БЕЛ Ł РУС

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

6.05.2025 / 21:28

Nashaniva.com

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх малюнкаў. Разгадаць загадку атрымалася дзякуючы якаснай копіі, якую ён здабыў, піша Hrodna.life.

Малюнак Напалеона Орды

Гісторык доўгі час не мог зразумець, з якога ракурсу Орда намаляваў краявід адной з гродзенскіх вуліц. На якаснай копіі малюнка бачна, што мастак пакінуў подпіс: Grodno, 4 Sierpnia 1866. Wyjazd z mostu (Гродна, 4 жніўня 1866. Выезд з моста).

«У горадзе таго часу было некалькі мастоў. Праўда тое збольшага былі «масткі», а сапраўдны вялікі мост для пешаходаў і павозак быў толькі адзін — праз Нёман. Знаходзіўся ён у самым спуску вуліцы Маставой і злучаў гістарычны цэнтр з левабярэжнай часткай — Фарштатам. Мост на гэтым месцы быў не першы па ліку. Уся справа ў тым, што быў ён драўляны, таму доўга не служыў», — патлумачыў у сваім блогу гісторык.

Так Супрону ўдалося высветліць, што Орда намаляваў скрыжаванне вуліц Маставой і завулка Падгорнага. Але да сённяшняга дня драўляная забудова, адлюстраваная мастаком, не захавалася.

Скрыжаванне гродзенскіх вуліц, якія намаляваў Орда

Чытайце таксама:

Найвядомейшая гістарычная выява Новага замка ў Гродне аказалася несапраўднай

Знойдзены ў беларускім архіве малюнак раскрывае таямніцу загадкавага мяча са старажытнага кургана

Беларусь у рэтраспектыве: выйшаў каляндар з малюнкамі Напалеона Орды і сучаснымі здымкамі

У Гродне ў дзіўныя колеры памалявалі будынак першай на Беларусі медыцынскай акадэміі, заснаванай Тызенгаўзам

Каментары да артыкула