БЕЛ Ł РУС

У Полацкім раёне міліцыянеры спынялі п'янага трактарыста стрэламі па колах

7.05.2025 / 9:25

Nashaniva.com

У кабіне трактара знаходзіліся чатыры чалавекі, вадзіцель не адрэагаваў на патрабаванне спыніцца і зладзіў гонкі. Міліцыянеры ўжылі зброю.

Здарэнне адбылося ў Полацкім раёне. Увагу праваахоўнікаў прыцягнуў трактар, у кабіне якога знаходзіліся чатыры чалавекі — значна больш, чым прадугледжана нормамі.

Вадзіцель праігнараваў сігналы аб спыненні, і пачалася гонка. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, трактар рухаўся няўпэўнена, змяняючы паласу руху, а адна з пасажырак скокнула з трактара на хаду.

Трактар быў спынены пасля стрэлаў па колах. За рулём апынуўся 38-гадовы жыхар рэгіёна. Ён быў п'яны (1,8 праміле). Выявілася, што ў 2021 годзе мужчына ўжо быў пазбаўлены права кіравання за аналагічнае правапарушэнне, а ў студзені гэтага года ізноў кіраваў транспартам у нецвярозым стане.

На пытанне міліцыі, куды ён так гнаў, мужчына адказаў: «На поле». 

Распачатая крымінальная справа. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула