БЕЛ Ł РУС

У мінскім Тэатры лялек пройдзе спектакль паводле «Знака бяды» Васіля Быкава

7.05.2025 / 10:23

Nashaniva.com

Сталічны Тэатр лялек анансаваў прэм’еру. Хутка ў афішы з’явіцца новы спектакль «Хутар», які стане вобразным пераасэнсаваннем знакамітай аповесці Васіля Быкава «Знак бяды».

Над спектаклем працуе добра вядомая творчая каманда: рэжысёр Яўген Карняг, мастак Таццяна Нерсісян і кампазітар Кацярына Аверкава.

«У цэнтры сюжэта — гісторыя простых людзей, якія змагаюцца за тое, каб выжыць, і робяць складаны маральны выбар на мяжы жыцця і смерці. Іх хутар становіцца адзіным маўклівым сведкай невыносных выпрабаванняў ды знакам нязломнасці чалавечага духу. 16+», — напісана ў сацсетках тэатра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула