БЕЛ Ł РУС

Атакі ўкраінскіх дронаў прывялі да хаосу ў расійскіх аэрапортах

7.05.2025 / 11:15

Nashaniva.com

Затрыманыя дзясяткаў рэйсаў, пасажыры гадзінамі сядзяць у самалётах і залах чакання. 

Маскоўскія аэрапорты паралізаваныя з-за атак беспілотнікаў: расійскія авіякампаніі масава скасоўваюць і аб’ядноўваюць рэйсы.

Ва Унукаве — аншлаг, інфармацыйныя табло свецяцца «жоўтым і чырвоным», знайсці свабоднае месца ў аэрапорце амаль немагчыма.

Людзі знаходзяць сабе месца ў перапоўненым аэрапорце Унукава

Але калапс не толькі ў маскоўскіх аэрапортах, але і ў Санкт-Пецярбургу, куды перанакіроўвалі маскоўскія рэйсы. 

У выніку ў Пулкаве — заторы і затрымкі, аэрапорт перапоўнены, рэйсы масава не вылятаюць, пасажыраў не выпускаюць з самалётаў, не хапае трапаў і транспарту для дастаўкі да тэрмінала.

Пасажыры паведамляюць, што шмат гадзін вымушаныя заставацца ў самалётах пасля прызямлення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула