БЕЛ Ł РУС

«Кіберпанк у Астане». У Казахстане падчас рэпетыцыі парада дрон загадаў дзяўчыне адысці ад акна

7.05.2025 / 13:54

Nashaniva.com

У сталіцы Казахстана адбыўся незвычайны інцыдэнт: падчас рэпетыцыі вайсковага парада дрон падляцеў да акна жылога дома і папрасіў жыхарку адысці. Голас гучаў па-чалавечы і выклікаў бурную рэакцыю ў сацсетках.

Дзяўчына спрабавала зняць на тэлефон, як па вуліцах праходзяць вайсковыя калоны. У гэты момант да яе акна падляцеў дрон, і з дынаміка прагучаў загад гучным голасам: «Адыдзіце ад вокнаў у мэтах вашай бяспекі».

Здарэнне выклікала бурную рэакцыю ў сацсетках. Карыстальнікі параўноўваюць сітуацыю з антыўтопіяй: «Кіберпанк прыехаў у Астану».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула