БЕЛ Ł РУС

У першы дзень канклава з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў чорны дым

7.05.2025 / 22:20

Nashaniva.com

З коміна Сікстынскай капэлы ў Ватыкане ўвечары 7 мая пайшоў чорны дым. Гэта азначае, што падчас свайго першага і адзінага на сённяшні дзень галасавання кардыналам, якія ўдзельнічаюць у канклаве, Папу абраць не ўдалося.

 

Фота: AP Photo/Gregorio Borgia

У сераду, 7 траўня, 133 кардыналы-выбаршчыкі ўвайшлі ў Сікстынскую капэлу ўрачыстай працэсіяй, пачынаючы канклаў, на якім абяруць наступнага і 267-га Папу Рымскага.

Замкнёныя ключом у Сікстынскай капэле, кардыналы пачалі абранне 267-га пераемніка Пятра. Для абрання новага Папы патрабуецца большасць у дзве траціны галасоў, то-бок не менш за 89. Штодня можа адбывацца да чатырох тураў галасавання.

Першы бюлетэнь быў пададзены ўвечары 7 траўня. Затым галасаванне будзе праводзіцца чатыры разы на дзень у наступныя дні: двойчы раніцай і двойчы ўвечары.

Чорны дым сігналізуе пра безвыніковае галасаванне; белы дым, які суправаджаецца звонам званоў, будзе апавяшчаць пра прыход новага Папы.

У ранейшыя разы ніводзін Папа таксама ніколі не быў абраны ў першы дзень канклава.

Чытайце таксама:

Сёння ў Ватыкане пачынаецца канклаў кардыналаў. Будзе абраны новы Папа

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін

Кардыналы з 71 краіны свету: геаграфія канклава

Кухня нядрэнная, віно на здароўе, але ў чым галоўнае пытанне будучага канклава?

Як з’явіліся канклавы. Кардыналаў замкнулі, разабралі ім дах, не кармілі — але ўсё вырашыла кровапраліцце

Каментары да артыкула