БЕЛ Ł РУС

У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў згуляюць ПСЖ і «Інтэр»

8.05.2025 / 7:49

Nashaniva.com

Фінал пройдзе 31 мая ў Мюнхене.

ПСЖ учора выбіў «Арсенал» з Лігі чэмпіёнаў. Фота: Mustafa Yalcin / Anadolu via Getty Images

У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў згуляюць ПСЖ і «Інтэр».

Міланскі «Інтэр» ў двух драматычных паўфіналах выбіў «Барселону». Першы паядынак у сталіцы Каталоніі скончыўся лікам 3:3. Пазаўчора ў Мілане «Інтэр» выйграў у дадатковы час 4:3.

ПСЖ у дзвюх гульнях перайграў лонданскі «Арсенал». Тыдзень таму — 1:0, учора ў Парыжы — 2:1.

«Інтэр» тры разы выйграваў Лігу чэмпіёнаў (апошні раз у 2010 годзе), ПСЖ ні разу не выйграваў галоўны еўрапейскі клубны трафей. У ковідны 2020 год ён дабраўся да фіналу, дзе саступіў «Баварыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула