БЕЛ Ł РУС

Міністр Трампа згодзен, што Пуцін — ваенны злачынца, але размовы з ім патрэбныя

8.05.2025 / 8:7

Nashaniva.com

«Я лічу, што пасля Другой сусветнай вайны былі неабходныя перамовы з Японіяй», — лічыць Скот Бесэнт.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт пагадзіўся, калі 7 мая яго спыталі, ці лічыць ён лідара Расіі Уладзіміра Пуціна ваенным злачынцам. Пра гэта паведамляе Kyiv Independent.

На пытанне кангрэсмена-дэмакрата Хуана Варгаса «Ці лічыце вы Уладзіміра Пуціна ваенным злачынцам?», Бесэнт адказаў: «Так».

Гэтыя каментары прагучалі падчас выступлення Бесэнта ў Кангрэсе ЗША і штогадовай дачы паказанняў перад Камітэтам па фінансавых паслугах Палаты прадстаўнікоў ЗША.

На пытанне Варгаса: «Вы б вялі перамовы з ваенным злачынцам?», Бесэнт адказаў: «Я лічу, што гэта сутнасць дыпламатыі — трэба весці перамовы з абодвума бакамі».

«Я лічу, што пасля Другой сусветнай вайны былі неабходныя перамовы з Японіяй», — дадаў Бесэнт.

Бесэнт раней крытычна выказваўся адносна ўкраінскага кіраўніцтва, у прыватнасці прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. 1 мая Бесэнт прапанаваў перазапусціць адносіны паміж Украінай і ЗША пасля падпісання 30 красавіка двухбаковага пагаднення пра мінералы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула