БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская ўручыла ўзнагароды дзеячам беларускай дыяспары ў ЗША

8.05.2025 / 8:18

Nashaniva.com

Падчас працоўнага візіту ў ЗША, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская ўручыла медалі «За плённую працу на карысць Беларусі» і медаль Францыска Скарыны прадстаўніцам беларускай дыяспары ў ЗША.

Фота: ОСЦ

Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» атрымалі:

Алеся Кіпель — беларуска-амерыканская грамадская дзяячка, юрыстка — за шчырую адданасць беларускай справе, прамоцыю ідэй вольнай і незалежнай Беларусі ў ЗША;

Алеся Сёмуха-Грынберг — беларуская грамадская дзяячка, спонсарка шматлікіх гуманітарных і культурніцкіх праектаў — за крэатыўную дзейнасць па захаванні і прамоцыі беларускай мовы і літаратуры ў ЗША і ў Беларусі;

Ірына Красоўская — грамадская дзяячка, праваабаронца — за шматгадовую праваабарончую дзейнасць і асабісты ўнёсак у ліквідацыю знікненняў людзей у Беларусі і ва ўсім свеце.

Медалём Францыска Скарыны узнагароджана Наталля Гардзіенка — аўтарка шматлікіх прац па гісторыі беларускай дыяспары — за шматгадовую навуковую і архіўную дзейнасці на карысць Беларусі.

Рашэнні аб узнагароджаннях у Кабінеце прымаюцца калегіяльна, з улікам прапаноў беларускай грамадзянскай супольнасці.

Святлана Ціханоўская адзначыла ўнёсак удзельнікаў беларускай дыяспары ў Вашынгтоне: 

«Як і многія іншыя, я вымушана апынулася ў выгнанні разам з дзецьмі. Я добра ведаю, што эміграцыя — няпросты лёс. Нават для тых, хто прыехаў у новую краіну ў раннім узросце, разам з бацькамі. Але тым больш важна ў чужыне не забываць пра свае карані. З сённяшніх лаўрэатаў хтосьці нарадзіўся ў эмігранцкай сям’і, хтосьці з’ехаў яшчэ ў 90-х, пасля прыходу да ўлады дыктатуры, а хтосьці, як і большасць з нас — пасля 2020-га года. І тым не менш, усе яны па-ранейшаму жывуць Беларуссю, беларушчынай, робяць усё дзеля таго, каб нашая радзіма была дэмакратычнай і незалежнай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула