БЕЛ Ł РУС

Грузія не пусціла назад яшчэ аднаго актывіста тамтэйшай беларускай дыяспары

8.05.2025 / 11:45

Nashaniva.com

Грузія адмовіла ва ўездзе назад у краіну актывісту беларускай дыяспары Дзмітрыю Грынкевічу, паведаміў «Позірку» брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк, які сам з 2021 года жыве ў Грузіі і ўжо больш за два гады дамагаецца атрымання абароны.

Як адзначае Кісляк, Грынкевіч быў актыўным удзельнікам беларускай дыяспары ў Аджарыі. У прыватнасці, на пікетаванні каля паліцэйскага ўчастка ў Батумі год таму ён разам з Андрэем Мялешкам (якому таксама адмовілі ва ўездзе ў верасні 2023 года) бралі інтэрв’ю ў праваабаронцы.

Грынкевіч распавёў, што раніцай 8 мая ён разам з сябрам прыехаў з Батумі ў Тбілісі, а адтуль накіраваўся да мяжы з Арменіяй, каб прайсці так званы «візаран» (кароткатэрміновы выезд з краіны з мэтай абнаўлення тэрміну бязвізавага знаходжання). Мяжу яны пераходзілі пешшу.

Паводле слоў актывіста, калі ён пакідаў тэрыторыю Грузіі, памежнікі ўжо тады «трохі яго мурыжылі». Пры спробе вярнуцца з Арменіі яго правяралі каля паўтары гадзіны, пасля чаго выдалі дакумент аб забароне на ўезд у краіну.

Падчас размовы з прадстаўніком памежнай службы вёўся відэазапіс, і было адзначана, што рашэнне пра забарону можна абскардзіць цягам 10 дзён.

Чытайце таксама:

Праз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры

Каментары да артыкула