Лукашэнка паляцеў у Маскву
Аляксандр Лукашэнка 8 мая накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, дзе 9 мая на Краснай плошчы ў Маскве разам з замежнымі калегамі прысутнічае на Парадзе Перамогі.
Фота: Sefa Karacan Anadolu via Getty Images
Па маскоўскай брукаванцы парадным разлікам пройдуць і беларускія вайскоўцы.
Увечары таго ж дня ў беларускай сталіцы каля стэлы «Мінск — горад-герой» Аляксандр Лукашэнка прыме вайсковы парад з нагоды 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.