БЕЛ Ł РУС

Што вядома пра беларуса Андрэя Сакалоўскага-Станкевіча, якога арыштавалі ў Расіі і абвінавачваюць у падрыхтоўцы дыверсіі

9.05.2025 / 19:30

Nashaniva.com

Жыхар Рэчыцы пацярпеў падчас выпадковага выбуху ў кватэры ў Ханты-Мансійску. Расійскія медыя ўжо ахрысцілі яго «ўкраінскім агентам».

Андрэй Сакалоўскі-Станкевіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Беларуса Андрэя Сакалоўскага-Станкевіча і яго знаёмага ўкраінца Андрэя Кіяшку затрымалі ў Расіі 12 красавіка. Паводле версіі следства, яны збіралі бомбу на Прамысловай вуліцы ў горадзе Ханты-Мансійску для здзяйснення дыверсіі на замову ўкраінскіх спецслужбаў. У выніку няўдачы адбыўся выбух, які знішчыў некалькі кватэр, пяць чалавек пацярпелі, уключаючы зборшчыкаў бомбы.

Кіяшка і Сакалоўскі-Станкевіч арыштаваныя, разам з імі па справе праходзіць грамадзянін Малдовы, які прывёз у Расію кампаненты выбухоўкі.

Андрэю Сакалоўскаму-Станкевічу 48 гадоў. Родам ён з Гомеля, але жыў у Рэчыцы. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Геалогія і разведка радовішчаў карыстых выкапняў».

Па звестках Digital Intelligence Team, у яго двое сыноў, адзін з якіх паўналетні. Таксама ён нядаўна пабраўся новым шлюбам.

У Беларусі Андрэй працаваў старшым майстрам на «Беларуснафце», але ездзіў працаваць і ў Расіі. Апошні раз ён меў афіцыйную працу ў Беларусі не пазней за 2019 год. А пасля выехаў на пастаяннае месца жыхарства ў расійскі Ніжневартаўск і атрымаў там грамадзянства Расіі. Працуе ў нафтавай сферы.

Ніжневартаўск — горад у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе Расіі за тысячы кіламетраў ад яго роднага Гомеля.

Сакалоўскі-Станкевіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Чытайце таксама:

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

«Карты не выратуюць». Беларусцы пад міжнароднай абаронай удалося пазбегнуць экстрадыцыі з Арменіі і вярнуцца ў Польшчу

Каментары да артыкула