Кім Чэн Ын правёў вучэнні на выпадак ядзернай вайны
Да вучэнняў былі прыцягнуты 600-міліметровая далёкабойная рэактыўная сістэма залпавага агню і тактычная балістычная ракета тыпу «Хвасонпхо-11га».
KCNA.kp
«ЗША і іх сатэліты, лічачы ядзерную вайну супраць Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ўжо справай зробленай, апублікавалі сцэнар надзвычай авантурнай ядзернай вайны і адна за адной праводзяць вучэнні па ядзернай аперацыі на Карэйскім паўвостраве і вакол яго. Іх безразважныя дзеянні, што абвастраюць сітуацыю, патрабуюць ад нашых узброеных сіл здольнасці да экстраннага рэагавання і поўнай гатоўнасці да ўступлення ў вайну.
У адпаведнасці з духам XI Пленума ЦК Працоўнай партыі Карэі восьмага склікання інтэнсіўна арганізуюцца і праводзяцца баявыя вучэнні ўсіх узроўняў у Карэйскай Народнай Арміі для паляпшэння выдатнай здольнасці ўсёй арміі да рэагавання на вайну. У такой абстаноўцы 8 мая прайшлі аб’яднаныя вучэнні па нанясенні ўдару, накіраваныя на павышэнне баяздольнасці падраздзяленняў дальнабойнай артылерыі і ракетчыкаў на ўсходнім фронце», — гаворыцца ў паведамленні Карэйскага тэлеграфнага агенцтва».
Паведамляецца, што паважаны таварыш Кім Чэн Ын кіраваў аб’яднанымі вучэннямі па нанясенні ўдару з выкарыстаннем дальнабойнай артылерыі і ракетных сістэм, а да вучэнняў былі прыцягнуты 600-міліметровая дальнабойная рэактыўная сістэма залпавага агню і тактычная балістычная ракета тыпу «Хвасонпхо-11га».