БЕЛ Ł РУС

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным

9.05.2025 / 10:15

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка бярэ ўдзел у мерапрыемствах, звязаных з Парадам Перамогі ў Маскве. На трыбуне яго пасадзілі побач з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам.

Раней палітыкі неаднаразова абменьваліся колкасцямі ў бок адзін аднаго, Пашынян нават заяўляў, што не прыедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе застаецца Аляксандр Лукашэнка.

Не выключана, што суседства Лукашэнкі і Пашыняна на парадзе абумоўлена тым, што гасцей рассаджвалі ў алфавітным парадку паводле назваў краін (Беларусь — Арменія).

Справа ад Аляксандра Лукашэнкі сядзіць ягоны сын Коля. А Сі Цзіньпіна пасадзілі побач з Пуціным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула