БЕЛ Ł РУС

Азіяцкі матылёк паеў самшыт на Берасцейшчыне

9.05.2025 / 14:22

Nashaniva.com

Навуковец паведаміў пра «катастрафічную сітуацыю» на поўдні Беларусі з-за азіяцкага матылька, паведамляе тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

На прэс-канферэнцыі 7 мая, прысвечанай барацьбе з інвазіўнымі відамі раслін і жывёл, загадчык лабараторыі флоры і сістэмы раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Сяргей Саўчук распавёў:

«У паўднёвых раёнах назіраецца катастрафічная сітуацыя ў адносінах да самшыта звычайнага. З'явілася Агнёўка самшытавая. Тыдні два таму мы былі ў камандзіроўцы ў Маларыцкім раёне: там каля чыгуначнага вакзала і каля прыватных дамоў проста знішчаныя высахлыя пасадкі самшыту».

Самшыт — гэта вечназялёныя хмызнякі і дрэвы. Агнёўка самшытавая — матылёк, які першапачаткова жыў у Японіі, Кітаі і Індыі, дзе колькасць шкодніка рэгулюецца натуральнымі ворагамі. Але ў апошнія дзесяцігоддзі ён пранікае ў краіны Еўропы, дзе яму ніхто не пагражае.

У Беларусі першы ачаг Агнёўкі самшытавай знайшлі ў 2019-м. Праз два гады матылёк за некалькі дзён знішчыў хмызнякі ў цэнтры Брэста, якія прыйшлося выкарчаваць (на здымку).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула