БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў прачытаў верш па-беларуску да Дня Перамогі

9.05.2025 / 14:48

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Беларусі прачытаў верш на беларускай мове да 9 Мая. Відэа апублікавана ў тэлеграм-канале «Глас МИДа».

У гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне кіраўнікі МЗС Беларусі, Расіі, Таджыкістана і Кыргызстана прачыталі вершы пра вайну на сваіх нацыянальных мовах. Максім Рыжанкоў абраў верш Петруся Броўкі «Запрашэнне на свята».

І скажам героям: «Сябры дарагія,
Мы помнім навалы часіны цяжкія,
І ў памяці нашае Вам не памерці,
Мы споўнілі Вашы наказы ад сэрца» —

Мы свята хаваем здабытую волю,
І вораг сюды ўжо не ступіць ніколі!

Сям'і ж нашай дружнай у радаснай працы —
Расці, красавацца,
Расці, красавацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула