БЕЛ Ł РУС

Халоднае надвор'е можа затрымацца да канца мая

9.05.2025 / 16:4

Nashaniva.com

Разлікі Еўрапейскага цэнтра сярэднетэрміновых прагнозаў надвор'я (ECMWF) паказваюць, што да 25 мая цяпла чакаць асабліва не варта, піша тэлеграм-канал @nadvorie. 

Наступны тыдзень, як і цяперашні, таксама будзе вельмі халодны — на 3-6° ніжэйшы за норму.

Той, што прыйдзе пасля яго, з 19 да 26 мая, чакаецца крыху цяплейшы, але таксама халодны — на 1-3° ніжэйшы за кліматычную норму.

Усё гэта тлумачыцца ўстойлівай сістэмай цыркуляцыі атмасферы, якая цяпер склалася над Еўропай і абумоўленая прасторавым размеркаваннем абласцей высокага і нізкага ціску.

На карце (прагноз анамаліі геапатэнцыялу на ўзроўні 500 гПа) добра бачныя гэтыя вобласці. Над паўночнай Атлантыкай будзе размяшчацца вышынны антыцыклон «B», а прыкладна над еўрапейскай часткай Расія на доўгі час усталюецца вышынны цыклон «H». Белымі стрэлкамі паказаная сістэма ветру ў гэтых барычных утварэннях; сінімі — халоднае паветра.

Такім чынам да нас у сярэднюю Еўропу і даходзіць халоднае паветра з прыпалярных абласцей.

Чытайце таксама:

У наступныя ночы захаваюцца замаразкі

«Цяжка начамі не спаць». Фермеры паляць вогнішчы, каб уратаваць буякі ад замаразкаў

Замаразкі, мокры снег і не больш за +15°С. Прагноз на адносна вялікія выходныя

Ацяпленне вяртаецца ў Мінску ў аб'екты сацыяльнай сферы

Каментары да артыкула