У сувязі з парадам у Мінску мяняюцца маршруты грамадскага транспарту
З 20:30 у Мінску ў сувязі з правядзеннем вайсковага парада змяняюцца маршруты грамадскага транспарту, паведамляе БелТА.
Зменяцца наступныя аўтобусныя і тралейбусныя маршруты:
Аўтобусныя:
— №1, 119с арганізаваны па прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская, вул. Альшэўскага, прасп. Пушкіна, вул. Арлоўская, прасп. Пераможцаў і далей па маршрутах у абодвух напрамках;
— №163 арганізаваны ў напрамку РК «Варанянскага» ад вул. Кальварыйскай па вул. Раманаўская Слабада, Няміга і далей па маршруце, у напрамку ДС «Сухарава-5» ад вул. Клары Цэткін па вул. Кальварыйскай і далей па маршруце;
— №73 арганізаваны па вул. Маскоўскай, вул. Клары Цэткін, вул. Кальварыйская, вул. Альшэўскага, прасп. Пушкіна, вул. Ціміразева і далей па маршруце ў прамым напрамку, ад вул. Ціміразева па прасп. Пушкіна, вул. Альшэўскага, вул. Кальварыйская, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга і далей па маршруце ў зваротным кірунку;
— №69 арганізаваны па прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская, вул. Альшэўскага, прасп. Пушкіна, вул. Ціміразева, вул. Лесі Украінкі, прасп. Пушкіна і далей па маршруце ў прамым напрамку; ад вул. Міхася Лынькова — па прасп. Пушкіна, вул. Альшэўскага, вул. Кальварыйская, вул. Раманаўская Слабада, вул. Гарадскі Вал, прасп. Незалежнасці і далей па маршруце ў зваротным кірунку;
— №91 арганізаваны ад вул. Максіма Багдановіча па вул. Няміга, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская, вул. Альшэўскага, прасп. Пушкіна, прасп. Пераможцаў і далей па маршруце ў абодвух напрамках.
Тралейбусны:
— №77 арганізаваны ад прасп. Пушкіна з разваротам на развязцы вул. Арлоўская — прасп. Пераможцаў.
Чытайце таксама:
На парад у Гродне вывелі казу. З ёй аказалася складаней, чым з людзьмі ВІДЭА
Лукашэнка пра парад Перамогі ў Маскве: Гэта самы лепшы, самы моцны парад
У Мінску адмянілі танкавы фестываль ад Lesta на 9 Мая. А абяцалі «мегападзею»