БЕЛ Ł РУС

У Мінску прайшоў вайсковы парад у гонар 80-годдзя перамогі над Германіяй

9.05.2025 / 22:22

Nashaniva.com

У парадзе ўзялі ўдзел больш за 4 тысячы вайскоўцаў, прытым не толькі з Беларусі, але і з Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.

Паводле слоў намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Уладзіміра Пярцова, гледачамі парада былі каля 100 тысяч чалавек, якія назіралі за шэсцем у тым ліку з прылеглых вуліц.

На парадзе выступіў Лукашэнка, які перад тым вярнуўся з аналагічнага мерапрыемства ў Маскве. У сваёй прамове ён традыцыйна для апошняга часу згадаў пра нібыта адраджэнне фашызму на Захадзе і збіранне ім сілаў для нападу на Беларусь і Расію.

«Еўрасаюз, які ствараўся як палітычнае і эканамічнае аб'яднанне, фактычна трансфармаваўся ў таталітарны вайскова-палітычны блок адкрыта рэваншысцкіх настрояў», — заявіў ён.

Менавіта таму, маўляў,

«сёння перад абліччам жахлівай пагрозы еўрапейскага фашызму, які адраджаецца, мы заклікаем успомніць урокі Вялікай Айчыннай вайны. Вось для чаго нам патрэбна сёння гэтая перамога і ўшанаванне тых герояў».

Кульмінацыяй парада стаў святочны феерверк, які запусцілі адразу з шасці лакацый.

Чытайце таксама:

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад

На парад у Гродне вывелі казу. З ёй аказалася складаней, чым з людзьмі ВІДЭА

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Лукашэнка пра парад Перамогі ў Маскве: Гэта самы лепшы, самы моцны парад

Каментары да артыкула