Пакістан пачаў ваенную аперацыю супраць Індыі
Пакістан абвясціў аб пачатку маштабнай ваеннай аперацыі пад назвай «Буньян уль-Марсо», якая стала прамым адказам на нібыта «бесперапынныя правакацыі» з боку Індыі. Пра гэта паведамілі крыніцы ў сферы бяспекі, піша Geo TV.
Ілюстрацыйнае фота: Muhammed Semih Ugurlu / Anadolu via Getty Images
У межах аперацыі пакістанскія сілы атакуюць шэраг стратэгічных цэляў на тэрыторыі Індыі. Па дадзеных крыніц, першай пацверджанай цэллю стаў склад захоўвання ракет BrahMos, размешчаны ў горадзе Біяс, які быў цалкам знішчаны.
Афіцыйны Нью-Дэлі пакуль не пракаментаваў інфармацыю аб аперацыі і знішчэнні склада.
Раней Пакістан паведаміў, што Індыя выпадкова запусціла шэсць балістычных ракет, якія выпалі на яе ж тэрыторыі, у прыватнасці ў Пенджабе.