Еўрапейскія лідары прыехалі ў Кіеў
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон апублікаваў у сваім інстаграме фота палітыкаў у цягніку.
Мерц, Туск, Стармер і Макрон у цягніку да Кіева. Фота: emmanuelmacron / Instagram
«У дарозе да Кіева. Для Украіны, для Еўропы», — напісаў Макрон.
Па звестках Deutsche Welle, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі і Польшчы Кір Стармер і Дональд Туск ужо прыехалі да Кіева.
Там яны правядуць сустрэчу «кааліцыі ахвотных», якая аб'ядноўвае каля 30 краін — у тым ліку Вялікабрытанію, Эстонію, Фінляндыю, Ісландыю, Латвію, Літву, Нідэрланды, Нарвегію, Швецыю і Украіну.