БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, што будзе з закрытым «Домам кіно» у Мінску

10.05.2025 / 10:56

Nashaniva.com

Апошні паказ у кінатэатры прайшоў 30 красавіка, цяпер яго перадалі БРСМ. Тэлеграм-канал «Священный Белавуд» атрымаў план таго, як будзе выглядаць будынак пасля перабудовы.

«Дом кіно». Фота: commons.wikimedia.org

Кінатэатр «Дом кіно» плануюць ператварыць у «Дом моладзі». Калі пачнецца перабудова, невядома.

«Священный Белавуд» паказаў, як будзе выглядаць абноўлены фасад.

Праект перабудовы. Карцінка: «Священный Белавуд» / Telegram

Частка супрацоўнікаў мінулага «Дома кіно» перайшла працаваць у іншыя кінатэатры сеткі, частка звольнілася.

Кінатэатр «Дом кіно» — у муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. У час БССР з 1975 года месціўся ў будынку Чырвонага касцёла. Там былі дзве залы і музей кінематаграфіі. Вернікам будынак касцёлу вярнулі ў 1990-ыя.

Чытайце таксама:

Кінатэатр «Дом кіно» ў Мінску закрываецца. Будынак аддадуць БРСМ

Каментары да артыкула