БЕЛ Ł РУС

Меркаваная дачка Лукашэнкі Крысціна Моцная апублікавала сваё сэлфі на трыбуне падчас парада

10.05.2025 / 15:28

Nashaniva.com

Звычайна Крысціна Моцная ў сацыяльных сетках не посціць чагосьці ідэалагічнага. Але ж сёння яна вырашыла распавесці, што схадзіла на парад — і месца ў яе было сярод чыноўнікаў і прыгажунь.

Нагадаем: пра тое, што ў Аляксандра Лукашэнкі ёсць пазашлюбная дачка ад яго былой цырульніцы, летась распавяло ў сваім расследаванні «Бюро». Сняжана Моцная нарадзіла дзяўчынку Крысціну, якой дасталіся імя па бацьку ад бацькі і прозвішча ад маці.

Цяпер Крысціне 25 гадоў, яна скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (як і яе маці), але знайшла сябе ў графічным дызайне і працуе як фрылансерка.

Звычайны кантэнт дзяўчыны ў сацыяльных сетках максімальна далёкі ад ідэалогіі і палітыкі. Яна любіць распавядаць пра кавярні і смачную каву, цікавыя мастацкія выстаўкі і дызайн. Любыя дзяржаўныя мерапрыемствы Крысціна звычайна ігнаруе.

Але сёння дзяўчына вырашыла паказаць падпісчыкам, што ўчора наведала парад Перамогі ў Мінску. Запрашэнне ёй дасталася на саліднае месца — на трыбуну А.

Крысціна Моцная на парадзе. Фота з яе сацсетак

Усяго на парадзе былі прадугледжаны чатыры трыбуны пад дахам, якія ўсталявалі насупраць галоўнай сцэны: А, Аа, Б і Бб.

Трыбуна Б была асноўнай: там знаходзіўся сам Лукашэнка з найбольш ганаровымі ўдзельнікамі кшталту старшыні Савету Рэспублікі Наталлі Качанавай і касмічнай турысткі Марыны Васілеўскай.

На трыбуну Аа ў асноўным пасадзілі людзей сталага ўзросту з медалямі.

Пазашлюбнаму сыну палітыка Колю Лукашэнку дасталася месца збоку трыбуны Бб.

А Крысціна Моцная знаходзілася на самай дальняй ад Аляксандра Лукашэнкі трыбуне А. Там можна было пабачыць чыноўнікаў сярэдняга звяна — напрыклад, у кадр Крысціне трапіў Іван Смільгінь, дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. На гэтай жа трыбуне выдзелілі месцы для штатных прыгажунь — Элеаноры Качалоўскай і Дар’і Ганчарэвіч, якія ў розныя гады атрымалі тытул «Міс Беларусь».

Маці Крысціны, Сняжана Моцная, таксама была побач з дачкой.

Чытайце таксама:

Чаму Лукашэнка хавае пазашлюбную дачку. Тлумачыць Ментусава

«Ну ёсць дачка. І што?» Што пішуць боты пад навіною пра дачку Лукашэнкі і захапляльны ўзлёт яе мамы-цырульніцы

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная пазашлюбная дачка Аляксандра Лукашэнкі

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Каментары да артыкула