Зборная Беларусі выйшла ў фінал чэмпіянату свету па пляжным футболе
У паўфінале чэмпіяната свету па пляжным футболе, які праходзіць на Сейшэльскіх астравах, зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Нікаласа Альварада перамагла зборную Сенегала з лікам 5:2.
Лідар беларускай каманды Ігар Брышцель. Фота: Alex Grimm — FIFA/FIFA via Getty Images
Заўтра ў фінале беларускія пляжнікі згуляюць за званне чэмпіёна свету з пераможцай пары Бразілія — Партугалія.
У фінал чэмпіянату свету беларускія футбалісты выйшлі ўпершыню ў гісторыі. На мінулым першынстве свету беларусы занялі 4-е месца, прайграўшы ў матчы за бронзу Ірану з лікам 1:6.
Чытайце таксама:
Зборная Беларусі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па пляжным футболе
Беларусь разграміла Гватэмалу і выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету па пляжным футболе
Былы брамнік Генадзь Туміловіч атрымаў грамадзянства Ізраіля